# Менскі суд прызначыў 14 гадоў калёніі былому супрацоўніку КДБ з польскім грамадзянствам

- URL: https://syn.by/dziarzhava/sudy/mienski-sud-pryznachyc-14-hadou-kalionija/
- Published: 2026-11-20T22:45:16+00:00
- Updated: 2026-11-25T00:46:13+00:00
- Section: Суды
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/gosudarstvo/sudy-ru/minskiy-sud-14-god-koloniya.md
- EN edition: https://syn.by/en/state/courts/minsk-court-sentence-kgb-officer.md

> Акрамя тэрміну, суд прызначыў штраф у 22000 рублёў. Сутычку затрымалі ў красавіку пасьля прыезду з Польшчы, дзе ён жыў некалькі гадоў.

![](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/ihor-sutyro-8794-1024x585.webp)

Менскі гарадзкі суд 19 лістапада прызнаў былога супрацоўніка КДБ Ігара Сутычку вінаватым у «здрадзе дзяржаве» (артыкул 356 Крымінальнага кодэксу) і прызначыў яму 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Акрамя тэрміну, суд прызначыў штраф у 22000 рублёў.

Сутычку 39 гадоў, ён мае беларускае і польскае грамадзянствы. Праваабарончы цэнтар «Вясна» яшчэ 1 ліпеня прызнаў яго палітвязьнем.

Сутычку затрымалі 10 красавіка 2026 году, пасьля таго як ён прыехаў у Беларусь з Польшчы, дзе жыў некалькі гадоў. Яму інкрымінавалі артыкул 356 Крымінальнага кодэксу — «здрада дзяржаве».

Тэрмін у 14 гадоў прызначалі і раней: у ліпені 2024 году Берасьцейскі абласны суд прысудзіў Тамаша Берозу да 14 гадоў пазбаўленьня волі.

Сутычка працаваў у беларускім КДБ, але каля 10 гадоў таму звольніўся і заняўся праграмаваньнем.

Даведка

### Здрада і шпіянаж у КК

У Крымінальным кодэксе Беларусі здрада дзяржаве — гэта артыкул 356, а шпіянаж — артыкул 358. Здрада зьвязаная зь перадачай дзяржаўных сакрэтаў грамадзянінам краіны, а шпіянаж зьдзяйсьняе замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства. Папраўка 2015 году дадала да дзяржаваў і замежных арганізацыяў міжнародныя арганізацыі як магчымых атрымальнікаў зьвестак. Закон 2023 году павялічыў з трох да дзесяці дзён максымальны тэрмін утрыманьня пад вартай без прад'яўленьня абвінавачаньня для падазраваных у здрадзе, шпіянажы і падобных справах.
