# Вынікі ўвядзеньня 8-гадзіннага дня працы ў Францыі

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/8-hadzinnaha-dnia-pracy-francyi/
- Published: 1924-06-28T18:45:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:52:42+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/introduction-8-hour-working-day-france.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/itogi-vvedeniya-8-chasovogo-rabochego-dnya.md

> Французскі міністар працы Годар паведаміў на Міжнароднай Канфэрэнцыі Працы, што васьмігадзінны дзень палепшыў сямейнае жыцьцё работнікаў, павялічыў лік садоў і зьменшыў п‘янства. Прадуктыўнасьць працы ад гэтага не пагоршылася.

![Вынікі ўвядзеньня 8-гадзіннага дня працы ў Францыі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6696-1024x585.webp)

На Міжнароднай Канфэрэнцыі Працы французскі дэлегат міністар працы Годар заявіў, што спроба ўвядзеньня 8-гадзіннага рабочага дня дала ў Францыі найлепшыя вынікі: вельмі палепшыла сямейнае жыцьцё работніка, павялічыла за 5 гадоў на 45 працэнтаў лічбу работніцкіх садоў і значна зьменшыла п‘янства сярод работнікаў. Што датычыць прадуктыўнасьці працы, дык і тут 8-гадзінны дзень даў толькі плюс, але ня мінус.
