# Афіцыяльныя цыфры

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/aficyjalnyja-cyfry/
- Published: 1924-06-13T19:55:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:00:10+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/official-figures.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/ofitsialnyye-tsifry.md

> Мінстэрства ўнутраных спраў падало лічбы: сярод пакараньняў паліцыянтаў другое месца займаюць кары за збіцьцё, і большасьць такіх выпадкаў адбылася пры допытах затрыманых.

![Афіцыяльныя цыфры](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1192-1024x585.webp)

Аб тым, як польская адміністрацыя зьдзекуецца над насяленьнем, красамоўна гавораць гэткія афіцыяльныя цыфры, дадзеныя рэдакцыі газэты „Kurjer Polski“ ў міністэрстве ўнутраных спраў.

Сярод караў, наложаных на „постэрунковых“, „ст. постэрунковых“, „пшодовнікаў“ і „ст. пшодовнікаў“ у 1923 годзе за розныя правіннасьці, другое месца па сваёй лічбе займаюць кары за біцьцё. Сярод кар за біцьцё—75% прадстаўляюць кары за біцьцё ў часе „badania“ (дапросу) арыштаваных.

У суд пакіраваны 542 справы паліцэйскіх агентаў сказанае ступені, спаміж якіх 40% — гэта справы аб біцьцё.

Пададзеныя кары абыймаюць і кары, накладаныя на агентаў палітычнае паліцыі.

А сколькі такіх праступкаў асталося без ніякае кары, гэтага і падлічыць нельга!….
