# Перадача англійска-французскай ноты нямецкаму ўраду

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/anhlijska-francuzskaj-noty-niamieckamu-uradu/
- Published: 1924-06-28T18:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:50:09+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/anglo-french-note-german-government.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/peredacha-anglo-frantsuzskoy-noty.md

> Сумесную ноту Англіі і Францыі ўручылі ў Бэрліне Штрэзэману з патрабаваньнем поўнага кантролю саюзнікаў над нямецкім узбраеньнем. У Бэрліне ходзяць чуткі, што ўрад згодзіцца на гэты кантроль.

![Перадача англійска-французскай ноты нямецкаму ўраду](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6692-1024x585.webp)

24-га г. м. уложаная пры спатканьні прэм‘ераў нота Англіі і Францыі была праз паслоў апошніх у Бэрліне аддадзена нямецкаму міністру загранічных спраў Штрэзэману. Як мы казалі вышэй, нота трэбуе ад нямецкага ўраду поўнага кантролю саюзнай камісіі над аружнымі сіламі Нямеччыны.

Нямецкі пасол у Парыжу Гэш — прыбыў у Бэрлін і быццам радзіць ураду прыняць дамаганьні ноты. Ведамая венская газэта падае, што нямецкі ўрад мае згадзіцца на ваенны кантроль, каб паказаць, што яму няма што хаваць ад саюзьнікаў…
