# Апошняя пара нот Радаў і Польшчы

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/aposhniaja-para-not-radau-i-polshchy/
- Published: 1924-06-21T18:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:38:36+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/soviets-poland-notes.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/poslednyaya-para-not-sovetov-polshi.md

> Масква праз Чычэрына пратэстуе супраць парушэньня правоў меншасьцяў у Польшчы, а міністар Замойскі адказвае, што Рыжскі трактат не дае Саветам права ўмешвацца. Газэта сумняваецца ў гэтым тлумачэньні.

![Апошняя пара нот Радаў і Польшчы](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1343-1024x585.webp)

На катэгарычную адмову міністра Замойскага адказаць па сутнасьці пералічаных у ноце з 10 мая фактаў нарушэньня правоў меншасьцяў, забясьпечаных Рыжскім Трактатам, Чычэрын рэагаваў 4/VI. новай нотай, у якой таксама катэгарычна сьцьвярджае, што гэтая адмова польскага міністра зьяўляецца новым нарушэньнем 7 арт. Трактату, проці чаго і заяўляў новы пратэст. „А дзеля таго, што пералічаныя ў радавым пратэсьце факты ўціску меншасьцяў у Польшчы ўжо агульна вядомыя і знайшлі пацьверджаньне ў радзе міжнародных выступленьняў“, Чычэрын піша, што „справу можна прызнаць зусім высьветленай, і дзеля таго ўрад ССРР лічыць далейшую дыскусію непатрэбнай“…

10 чэрвеня п. мін. Замойскі ізноў заявіў у адказнай ноце, што польскі ўрад моцна стаіць на тым, што арт. 7 Трактату не дае права ССРР да інтэрвэнцыі і заступніцтва ў справе нацыянальных меншасьцяў, і таксама прызнае далейшую дыскусію лішняй.

Можна толькі падзівіцца, на што запраўды уложаны гэты нефартунны арт. 7 Трактату, калі ён, як аўтарытэтна тлумачыць п. Замойскі адімя ўсяго польскага ўраду,—не дае нікому ніякіх „uprawnień“?!.
