# Беларускі Пасольскі мітынг

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/bielaruski-pasolski-mitynh/
- Published: 1924-06-26T17:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:55:29+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/belorusskiy-deputatskiy-miting-2.md
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/belarusian-deputies-rally.md

> У Слоніме адбыўся мітынг пасольскага клюбу з прамовамі Тарашкевіча, Рагулі і Валошына. Людзі цікавіліся палітыкай, а прывезеныя дэпутатамі кнігі і газэты былі раскуплены.

![Беларускі Пасольскі мітынг](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6594-1024x585.webp)

Адбыўся 16. VI. 24 г. у Слоніме, на якім з прамовамі выступалі Бр. Тарашкевіч, В. Рагуля і П. Валошын. Люднасьць з зацікаўленьнем слухала прамовы сваіх дэпутатаў. З пытаньняў, скіраваных да паслоў, было відаць, што люднасьць наша добра разьбіраецца ў сучаснай палітыч. сітуацыі. Зацікаўленьне усім беларускім надта значнае; кніжкі і газэты, прывезеныя дэпутатамі, былі усе раскуплены, што дало на белар. пресавы фонд 55.900.000 марак польскіх.

Памяненая сума адміністрацыяй „Сына Беларуса“ атрымана.
