# Беларускі сход у Навагрэдчыне

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/bielaruski-schod-u-navahredchynie/
- Published: 1924-06-08T17:05:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:02:40+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/a-belarusian-assembly-in-the-navahrudak.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/byelorusskiy-skhod-v-novogrudchinye.md

> На Замкавай гары пад Навагрудкам сабралася шмат народу слухаць беларускіх паслоў. Людзі трывожна глядзелі на паліцыю і шкадавалі, што няма роднай школы.

![Беларускі сход у Навагрэдчыне](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1136-1024x585.webp)

22 траўня сёл. г. ў Наваградку адбыўся вялізарны сход беларусаў, на якім выступалі з прамовамі беларускія паслы: Кахановіч, Рагуля і Аўсянік. Сход гэты адбыўся на Замкавай гары каля развалінаў старадаўнага замку Міндоўга. Народу было дужа многа, які з вялікай увагай слухаў мовы сваіх выбранцаў.

Настрой у людносьці, ня гледзячы на дрэннае з ёй абходжаньне польскай паліцыі і адміністрацыі, пэўны і сільны. Аднак цяжка адчуваецца недахват роднай школы, дзякуючы чаму людносьць дзічэе.
