# Беларускія спэктаклі ў Нясьвіжскім павеце

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/bielaruskija-spektakli-u-niasvizhskim-paviecie/
- Published: 1924-05-18T17:20:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:52:04+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/belarusian-performances-in-nyasvizh-county.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/byelorusskiye-spyektakli-v-nyesvizhskom-povyetye.md

> На Вялікдзень вёскі Нясьвіжчыны паставілі тры беларускія п’есы. Іншым староства дазволу не дало: патрабуе перакладу п’есы на польскую мову, а перакладчыка ў вёсцы не знайсьці.

![Беларускія спэктаклі ў Нясьвіжскім павеце](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-562-3-1024x585.webp)

На другі дзень праваслаўнага Вялікадня адбыліся беларускія спэктаклі: 1) ў вёсцы Іванава Ланьскай гміны — ставілі п’есу „Модны Шляхцюк”; 2) ў вёсцы Лысіцы Гародзейскай гміны — ставілі п’есу „Зьбянтэжаны Саўка”; 3) ў вёсцы Клапацічы — Сіняўскай гміны — ставілі п’есу „Пінская Шляхта”.

Шмат іншых вёсак меліся ставіць беларускія спэктаклі, але па фармальных прычынах Староства Нясьвіжскае ня выдала дазволу.

Аднэй з цяжкіх фармальнасьцяў, якіх што раз вымагае Староства — гэта прадставіць пераклад п’есы ў польскай мове. Рэдка ў якой вёсцы знойдзецца перакладчык, дзеля чаго часта зрываюцца спэктаклі.
