# Бунт палітычных вязьняў

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/bunt-palitychnych-viazniau/
- Published: 1924-06-13T19:00:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:01:07+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/a-revolt-of-political-prisoners.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/bunt-politichyeskikh-zaklyuchyonnykh.md

> Нягледзячы на ўпэўніваньні ўрадаўцаў, што вязьням жывецца добра, палітычныя вязьні люблінскага замку паднялі бунт і разьбілі абстаноўку. Ініцыятараў мяркуюць вывезьці ў вастрог на Сьвятакрыжскіх Гарах.

Ня гледзячы на заявы п. Тугута і ўсіх польскіх ура-патрыотаў, быццам у вастрогах Польшчы пануе для палітычных вязьняў „рай“, у люблінскім вастрозе (ў замку) узьняўся бунт палітычных вязьняў, якія зьнішчылі ўсю абстаноўку камер. Улада „энаргічна“ затушыла выбух бунту, ня даўшы яму пашырыцца. Учасьнікі бунту будуць вывезены ў вастрог у Сьвята-крыжэкіх Гарах.
