# Да нямецка-расейскага канфлікту

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/da-niamiecka-rasiejskaha-kanfliktu/
- Published: 1924-05-18T18:20:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:52:09+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/on-the-german-russian-conflict.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/k-gyermano-rossiyskomu-konfliktu.md

> Вобыск у савецкай гандлёвай місіі ў Бэрліне ледзь не прывёў да разрыву дыпляматычных адносінаў. Нямецкае міністэрства замежных справаў пагадзілася выбачыцца, і канфлікт, відаць, хутка будзе вычарпаны.

![Да нямецка-расейскага канфлікту](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-527-3-1024x585.webp)

Нямецка-расейскі канфлікт, які выкліканы быў колькі дзён назад рэвізіяй і арыштамі ў гмаху радавай тарговай місіі, у Бэрліне, (якая павінна, нараўне з пасольствам карыстацца нятыкальнасьцю), як ведама маль не давёў абедзьве Рэспублікі да разрыву дыплёматычных зносінаў… Радавы ўрад рашуча і адразу спыніў усякія чыннасьці ўсіх установаў радавых у Нямеччыне і нямецкіх у ССРР, пакуль не атрымае здаваленьня нанесянай Саюзным Рэспублікам абразы…

Доўга цягнуў зьліквідаваньне ўсей гэтай справы нямецкі, ўзмоцняны памыснымі выбарамі, правы ўрад… Але нарэшце — байкот з боку Радаў, відаць, адчуваецца моцна: толькі што нямецкае мін. загран. спраў заявіла, што згаджаецца выразіць сажаленьне і перапрасіць Радавы ўрад за пагвалчэньне прывілеяў яго дэлегацыі.

Трэба думаць, што хутка ўвесь канфлікт будзе зьліквідаваны аканчальна.
