# Да падарожы п. Прэзыдэнта Польскае Рэспублікі

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/da-padarozhy-p-prezydenta-polskaje-respubliki/
- Published: 1924-06-08T17:30:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:02:14+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/on-the-journey-of-mr-president.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/k-poyezdkye-g-pryezidyenta-polskoy-ryespubliki.md

> Павятовыя соймікі Заходняе Беларусі выдалі 115 мільёнаў марак на прыём прэзыдэнта падчас ягоных паездак.

![Да падарожы п. Прэзыдэнта Польскае Рэспублікі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1124-1024x585.webp)

„Glos Prawdy“ піша, што на прыём п. Прэзыдэнта ў часе апошняе падарожы яго па Заходняй Беларусі (на „трыумфальныя брамы“, банкеты і г. д.) павятовыя соймікі выдалі разам 115 мільярдаў марак, а іменна: Слонімскі соймік—39 мільярдаў, Лідзкі—46 мільярдаў і Навагрэдзкі—30 мільярдаў. У Наваградку цэлы рад урадаўцаў спыніў з прычыны прыезду п. Прэзыдэнта на некалькі дзён сваю дзейнасьць, бо памяшчэньне іх было ўжыта дзеля прыёму высокага госьця…
