# Для асаднікаў

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/dlia-asadnikau/
- Published: 1924-06-26T17:30:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:45:22+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/osadniks.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/dlya-osadnikov.md

> Урад выдаткоўвае на падтрымку асаднікаў дзясяткі мільярдаў марак, а Сельскагаспадарчы банк атрымаў на іх яшчэ два мільёны злотых.

![Для асаднікаў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6612-1024x585.webp)

Урад, не шкадуючы, сыпле народныя грошы на далейшае кармленьне „асаднікаў“, якія так добра „гаспадараць“ на зямлі, што без такога дакармліваньня ніяк ня могуць пражыць. А як яны жывуць, гэта, мабыць, ведае добра і часта „балюча“ кожын беларускі селянін….

Надовячы у Дзяржаўны Банк Сельскае Гаспадаркі паступілі ад Міністэрства Зямельных Рэформ 2 мільёны злотых на дапамогу „асаднікам“. Летась на гэтую дапамогу было вытрачана з дзяржаўна скарбу 50 мілиярдаў марак….
