# Інтэрпэляцыя ў справе таварыства «Сьветач»

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/interpeliacyja-u-spravie-tavarystva-svietach/
- Published: 1924-06-26T19:30:00+00:00
- Updated: 2026-11-11T01:55:05+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/interpellyatsiya-po-delu-svetach.md
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/interpellation-concerning-svetach-society.md

> Віленская ўлада адмовілася зацьвердзіць статут таварыства ксяндзоў-беларусаў і не растлумачыла прычыны. Пасол Станкевіч патрабуе ад міністра падрабязных выясьненьняў і скасаваньня адмовы.

![Інтэрпэляцыя ў справе таварыства «Сьветач»](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5801-1024x585.webp)

Пасла кс. А. Станкевіча да п. Міністра Унутраных Спраў у справе незацьверджаньня Т-ва Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“.

Закладчыкі Т-ва Каталіцкіх Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“ 23.IV.23 г. падалі Камісару Ураду на м. Вільню просьбу, каб зацьвердзіць статут Т-ва.

Ня гледзячы на тое, што ўсе фармальнасьці былі споўнены, пасьля паўгоду праз Камісара Ўраду на м. Вільню надышоў адказ такога зьместу:

„З даручэньня Делегата Ўраду ў Вільні гэтым паведамляю, што Міністэрства Ўнутраных Спраў адмовілася зацьвердзіць Т-ва Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“. Ад гэтай пастановы не даецца права зьвярнуцца да вышэйшай улады адміністрацыйнай…

(—) К. Вімбор, Камісар Ураду.

Паклікаючыся на арт. 108 Канстытуцыі Польскай Рэспублікі, а таксама на адпаведныя артыкулы Вэрсальскага Трактату, ніжэйпадпісаныя пытаюцца п. Міністра:

1) Ці п. міністар мае намер падаць падрабязныя выясьненьні, на якой аснове не зацьверджаны Статут Т-ва „Сьветач“.

2) Ці гатоў узяць назад сваю пастанову і зацьвердзіць Статут Т-ва Ксяндзоў Беларусаў „Сьветач“.

Варшава, 23.V.24 г.
