# Інтэрпэляцыя ў справе вестак „Dziennik Wileński“ пра літоўскую дэманстрацыю

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/interpeliacyja-u-spravie-viestak/
- Published: 1924-06-08T18:55:00+00:00
- Updated: 2026-10-26T17:45:20+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/interpellation-concerning-reports.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/intyerpyellyatsiya-po-dyelu-soobshchyeniy.md

> Беларускія паслы спыталі міністра ўнутраных спраў, ці праверана тое, што польская віленская газэта пішае аб літоўскай рыхтоўцы да „ўварваньня“ ў Вільню. Яны бачаць у гэтым спробу запалохаць насяленьне і абгрунтаваць новыя арышты.

![Інтэрпэляцыя ў справе вестак „Dziennik Wileński“ пра літоўскую дэманстрацыю](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1097-1024x585.webp)

паслоў з Беларускага Клюбу і таварышоў да п. міністра ўнутраных спраў у справе алярмуючых публічную апінію вестак, шыраных польскай прэсай у Вільні, аб быццам то ладжанай пад Вільняй літоўскай дэманстрацыі ў часе Зялёных Сьвятаў г. г.

Нацыяналістычная газэта „Dziennik Wileński“, які выходзе ў Вільні, у нумэрох 111 і 112 за 17 і 18 мая г. г. зьмяшчае цэлы рад вельмі алярмуючых і быццам-то праверанных вестак аб тым, што літвіны быццам-то вельмі энэргічна рыхтуюцца ўварвацца ў набліжаючыяся сьвяты праз граніцу ў Вільню пад відам працэсіі багамольцаў. Гэная газэта заклікае ўрад завясьці надзвычайнае палажэньне ў Кальварыі і прыгранічным поясе.

З другога боку зьяўляецца безспрэчным фактам, што спакойнае і набожнае літоўскае насяленьне, якое цяперака знаходзіцца пад польскаю ўладаю, збіраецца штогодным абычаем у часе Зялёных Сьвятаў ісьці з розных ваколіц краю, пяючы літоўскія песьні, на багамольле ў Кальварыю.

Дзеля гэтага алярмы польскае нацыяналістычнае прэсы і закліканьне да ўвядзеньня надзвычайнага палажэньня даюць шырокім масам літоўскага насяленьня аснову думаць, што ў-ва ўсім паднятым алярме йдзе аб тое, каб: 1) недапусьціць набожнае працэсіі літоўскіх багамольцаў у Вільню і Кальварыю і 2) збудзіць проці-літоўскія настрої ў пэўных краёвых і заграничных колах.

З трэцяга боку, на падставе газэтных вестак, дайшло да агульнага ведама, што ўрад даў генаралу Рыдзу-Сьмігламу нейкія паўнамоцтва адміністрацыйнага характару па абшарах Віленшчыны.

З чацьвертага боку, чародная хваля арыштаў захапіла ў застрог цэлую масу палітычных вязьняў.

Усё гэта выклікае зразумелы неспакой сярод насяленьня.

Дзеля гэтага ніжэйпадпісаныя пытаюцца ў пана міністра ўнутраных спраў:

1) Ці вышэйшыя весткі, пададзеныя праз „Dziennik Wileński“, міністэрства афіцыяльна праверыла?

2) Што яно збіраецца ўчыніць у прыпадку, калі-б яны аказаліся абаснаванымі, і ці пацягне да адказу „Dziennik Wileński“ ў прыпадку, калі-б аказаліся фальшывымі, за сьвядомае падбураньне насяленьня?

3) Што маніцца ўчыніць, каб забясьпечыць літоўскім багамольцам, польскім грамадзянам, магчымасьць спакойна адбыць набожную працэсію?

4) Ці запраўды генаралу Рыдзу-Сьмігламу дадзены паўнамоцтвы? Калі так, дык дзеля чаго і якія?

Варшава, дня 27 мая 1924 г.
