# Як сьвяткавалі ў нас 1-е траўня

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/jak-sviatkavali-1-je-traunia/
- Published: 1924-06-08T18:10:00+00:00
- Updated: 2026-10-26T17:45:46+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/how-we-celebrated-the-1st-of-may.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/kak-prazdnovali-u-nas-1-maya.md

> На вёсцы ўсе чакалі аратараў з гораду і ўсё-ж пайшлі ў мястэчка, але аратараў ня было. Паліцыя ганяла людзей і шукала „няпэўных“, і народ разышоўся панурым.

![Як сьвяткавалі ў нас 1-е траўня](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1111-1024x585.webp)

„Першага мая ў Коссаў прыедуць аратары будзе што-то“,—як віхрам пранеслося па ўсіх акалічных вёсках. Усюды, куды вы ні зайдзеце, ці ў гурток старых, ці ў гурток баб, альбо гурток моладзі—усюды чутны былі гутаркі, аб першым траўні. У кожнай вёсцы пасьля прывітаньня пыталіся: „ну, як будуць сьвяткаваць першае мая?“

Неўважаючы на тое, што першае мая папала як раз ў самы гарачы мамэнт веснавое працы, усё такі народ, кінуўшы усё, пацягнуўся ў мястэчка. Ішлі больш пехатой.

З самага раньня мястэчка пачало напаўняцца народам (гэта як раз папала ў кірмашны дзень, і дзеля гэтага паліцыя не выганяла народу з места). На тварах усіх можна было чытаць выжыданьне, але ніхто не стараўся паказаць від, што ён чагосьці чакае. Рабілася гэта дзеля таго, што паліцыя ўвесь дзень шукала „няпэўных“ людзей.

Ад раньня хлопцы й дзяўчаты пачалі гурткамі зьбірацца па чалавек 4—5, як і заўсёды. Жандары усе гэтыя гурткі, як толькі дзе убачаць, гналі, да пана камэнданта й „казы“.

К поўдню увесь народ быў перапалохан арыштамі, але, не уважаючы на усё гэта, да самага вечара нерасхадзіўся,—усё чакаў: ось, да ось прыедзе аратар! Але гэтак і недачакаўся. З цяжкім, прыдушаным настраеньнем стаў расхадзіцца народ па вёсках.
