# Канфэрэнцыя Балтыцкіх дзяржаваў у Коўні

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/kanferencyja-baltyckich-dziarzhavau-u-kouni/
- Published: 1924-05-25T18:50:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T21:00:19+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/conference-of-the-baltic-states-in-kaunas.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/konfyeryentsiya-baltiyskikh-gosudarstv-v-kovnye.md

> У Коўне сабраліся літоўцы, латышы і эстонцы. „Słowo“ бачыць у гэтым эканамічнае збліжэньне супраць Польшчы, а Гальванаўскас хоча стварыць у Лізе Нацыяў супольны фронт.

![Канфэрэнцыя Балтыцкіх дзяржаваў у Коўні](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1005-1024x585.webp)

19 г. м. пачалася у Коўні літоўска-латвійска-эстонская канфэрэнцыя, так доўга аткладаная.

Канфэрэнцыя мае перадусім мэты эканамічнага паразуменьня гэтых дзяржаваў, але зусім правільна кажа „Słowo“, што на падставе лучнасьці эканамічнай будзе дасягнена і палітычнае збліжэньне, якое „перадусім будзе скіравана проці Польшчы“.

П. Гальванаўскас выразна мае мэтай з 3 балтыцкіх дзяржаваў зрабіць „супольны фронт“ ў Лізе Народаў, (на ўзор Малай-Антанты), дзе ён мае намер ізноў падняць пытаньне аб Вільні.
