# Літоўскі культурны юбілей

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/litouski-kulturny-jubiliej/
- Published: 1924-06-13T17:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:35:25+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/litovskiy-kulturnyy-yubilyey.md
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/lithuanian-cultural-jubilee.md

> Літоўцы адзначалі дваццацігодзьдзе сваёй прэсы, але на той жа час польская ўлада загадала віленскаму дзеячу, доктару Альсэйку, выехаць за межы дзяржавы ў ліпні з усёй сям'ёй.

![Літоўскі культурны юбілей](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-2156-1024x585.webp)

8-га чэрвеня літоўскае грамадзянства сьвяткавала двадцатыя ўгодкі адваяваньня літоўскае прэсы. На жаль, для віленскіх літвіноў гэта зышлося з цяжкім ударам: польская ўлада загадала аднаму з найбольш чынных літоўскіх дзеячоў у Вільні, доктару Альсэйку, да 1-га ліпня зьліквідаваць усе свае справы, выбраць заграничны пашпарт (ведама, за грошы!) і выехаць за межы Польскае Рэспублікі з усей сям'ёй. Калі-б ён ня выехаў самахоць, дык яго прымусова вывязуць у Літву.

Вітаючы праз брацтва літоўскай прэсы з прычыны яе двадцацілетняга юбілею, шлем адначасна віленскаму літоўскаму грамадзянству, утраціўшаму энэргічнага свайго працаўніка, словы шчырага спогаду.
