# Ці міністар Гюбнэр павінен быў падацца ў адстаўку?

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/ministr-hiubner-adstauku/
- Published: 1924-06-30T19:10:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T21:00:57+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Варшаўскі «Курьер Польскі» спытаўся ў правадыроў партыяў, ці мусіў міністар выйсьці ў адстаўку. Чысьцюткі эўрапэйскі адказ даў толькі пэпээсавец Барліцкі, а астатнія пачалі круціць, што вотум датычыў адно камэнданта паліцыі.

![Ці міністар Гюбнэр павінен быў падацца ў адстаўку?](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6873-1024x585.webp)

„Кур. Польскі“ зрабіў анкету паміж лідэрамі партыяў аб тым, ці мін. унутр. спраў павінен быў выйсьці ў адстаўку пасьля галасаваньня ў Сойме 25 г. м., калі з бюджэту яго міністэрства было дэманстрацыйна скінута 100 злотых на паліцыю.

І вось, толькі п. Барліцкі (ППС) адказаў на гэтае пытаньне проста і ясна—па эўрапэйску. Але п.п. Тугутты ды Попелі пачалі круціць, што вотум недаверыя гэтым галасаваньнем выражаны не асобе міністра, але… асобе камэнданта дзяржаўнай паліцыі. Як быццам не міністар унутраных спраў адказывае перад Соймам за сваю паліцыю, але якісь ніжэйшы ўрадовец. Але-ж нават, калі п. будучы міністар п. Тугутт мае рацыю, дык чаму-ж п.п. Гюбнэр і Грабскі ня прынялі адстаўкі камэнданта дзярж. паліцыі, якому выразіў гэтак рэзка недаверые Сойм?..
