# Мітынг пратэсту ў Менску

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/mitynh-pratestu-u-miensku/
- Published: 1924-05-22T19:20:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T15:55:13+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/protest-rally-in-minsk.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/miting-protyesta-v-minskye.md

> Тысячы менчукоў выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць расправаў з беларусамі і ўкраінцамі пад польскай уладай. Урад БССР запэўніў дэманстрантаў, што спатрабуе ад Варшавы паважаць Рыжскі мір.

![Мітынг пратэсту ў Менску](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1025-1024x585.webp)

Роста падае вестку, што 14/V вечарам у Менску шмат-тысячная грамада работнікаў, служачых і вучняў сярэдніх і вышэйшых школаў зрабіла дэманстрацыю і мітынг пратэсту проці гвалтаў над беларусамі і ўкраінцамі ў Польшчы. Сябры ўраду Беларускай Сацыялістычнай Радавай Рэспублікі заверылі дэманстрантаў, што Радавы ўрад прыме ўсе меры да таго, каб Польшча выпаўняла варункі Рыжскага мірнага дагавора, забясьпечваючы нацыянальным меншасьцям іх нацыянальны быт.

Дэманстрацыя адбылася якраз у дзень угодак распачацьця першага палітычнага працэсу проці беларусаў — „працэсу 45 беларусаў у Беластоку“.
