# Напад на мястэчка Крывічы

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/napad-na-miastechka-kryvichy/
- Published: 1924-05-22T18:15:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:45:37+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/attack-on-the-town-of-kryvichy.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/napadyeniye-na-myestyechko-krivichi.md

> Банда з трыццаці ўзброеных людзей абрабавала мястэчка ў 30 вёрстах ад мяжы, забіла двух паліцыянтаў і з здабыткам пайшла да савецкай граніцы.

![Напад на мястэчка Крывічы](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-759-1024x585.webp)

Віленскія газэты пішуць: на мяст. Крывічы, якое ляжыць у 30 в. ад радавай граніцы, 18 г. м. а 8 гад. ўвеч. напала банда з 30 душ, узброеных у карабіны, рэвальвэры і ручныя гранаты, акружыла мястэчка, перарэзаўшы ўсе тэлеграфныя і тэлефонныя дроты. Заняўшы ўсе дарогі з мястэчка, бандыты пачалі рабаваць яго жыхароў. Першай ахвярай стаўся ксёндз Весялоўскі. Другая група напала на паліцэйскі пастэрунак; 2 паліцыянты забіты, адзін ранены. Абрабаваўшы ўсіх багацейшых жыхароў, бандыты на 14 падводах павязьлі ўсё да граніцы С.С.Р.Р.
