# Напады бандытаў

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/napady-bandytau/
- Published: 1924-06-13T17:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:35:05+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/napadyeniya-banditov.md
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/attacks-by-bandits.md

> Бандыцкія напады ў Сьвянцянах, Кобрыні, Алькенікіх, а таксама спроба сьпсаваць поезд каля Лахвы й арышт у Нясьвіжы паказваюць, у якім страху жыве Заходняя Беларусь.

![Напады бандытаў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1282-1024x585.webp)

Сьвянцяны. У начы з 29-га на 30-га траўня банда, аружная вінтоўкамі і рэвальвэрамі, напала на засьценак Лютарышкі, уласнасьць Юрыя Марцінканца. Банда зрабавала 500 даляраў і залаты гадзіньнік. Ніхто ня злоўлены.

Кобрынь. У Кобрынскім павеце паліцыі ўдалося асачыць вядомую тут банду Амяльяніка. Пачалася фармальная бітва. У часе перастрэлкі куля папала Амяльяніку у грудзі, і ён быў забіты на месцы.

Алькенікі. 5-га чэрвеня пяцера бандытаў у вайсковых вопратках і з вымазанымі сажай тварамі, азброеныя вайсковымі вінтоўкамі і рэвальвэрамі, абрабавалі ў дарозе пад Алькенікамі трох купцоў: Ізаака Каразіцкага, Хаіма і Міхеля Вапнэраў. У рукі бандытаў папала 150 даляраў, 300 мільёнаў марак і розныя цэнныя рэчы.

Бандыты бязкарна ўцяклі…

Лахва. 3-га чэрвеня на рэльсах паміж Лахвай і Мікашэвічамі перад праходам скорага поезду была паложана зялезная паласа, каб вывярнуць поезд. Поезд, наехаўшы на прашкоду, спыніўся. Ахвяр людзьмі няма. Вінавайцы ня выкрыты.

Нясьвіж. Тутака арыштавалі нейкага Аляксея Гошча, якога вінавацяць у кіраваньні дружынай партызанаў у Навагрдчыне.
