# Ня ўтрымаўся

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/nia-utrymausia/
- Published: 1924-06-08T19:40:00+00:00
- Updated: 2026-10-25T21:02:27+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/he-did-not-last.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/nye-udyerzhalsya.md

> Віцэ-міністр Дуткевіч, толькі што прызначаны, падаўся ў адстаўку: калегі не дазволілі яму ачысьціць склад адміністрацыі і паліцыі. Правыя міністры на словах за санацыю, а на справе яе ніхто ня хоча.

![Ня ўтрымаўся](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-3402-1024x585.webp)

Нядаўна назначаны новы віцэ-міністар унутр. спраў, п. Дуткевіч, не пасьпеў, як той казаў, зьмяніць кашулі на новым становішчы, як ужо падаўся ў адстаўку. Як піша „Kurjer Polski“, прычынай адстаўкі зьявілася тое, што ані другі віцэ-міністар, ані сам п. Гібнер, ані, відаць, і сам п. Грабскі не падтрымалі „санацыйных зажондзэнь“ п. Дуткевіча. Проста кажучы, не дазволілі яму зрабіць тэй генаральнай чысткі ў асабістым складзе адміністрацыі і паліцыі, якую слушна лічыў патрэбнай апошні для запраўднай санацыі…

Відаць, аб гэтай „направе стасункаў“ паны міністры чуюць патрэбу толькі гаварыць голасна… каб чулі на Захадзе… але зьмяняць штосьці напраўду ня зьбіраюцца…
