# Нямеччына ў Лізе Народаў

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/niamiechchyna-lizie-narodau/
- Published: 1924-06-26T18:35:00+00:00
- Updated: 2026-11-11T01:46:42+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/germany-league-of-nations.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/germaniya-v-lige-natsiy.md

> Мак-Дональд паведаміў у парляманце пра ўваход Нямеччыны ў Лігу. Аўтар заўважае, што Нямеччына не сьпяшаецца падаваць заяву, а англійскі прэм’ер хутка разгледзіць пытаньне аб яе раззбраеньні.

![Нямеччына ў Лізе Народаў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6148-1024x585.webp)

Мак-Дональд у адказ на інтэрпэляцыі падаў цікавыя інфармацыі ў справе ўваходу Нямеччыны ў Лігу Народаў.

Як ведама, абодва ўрады—англійскі і новы французскі—стаўляюць справу прыняцьця Нямеччыны да Лігі адным з галоўных пунктаў сваіх замежна-палітычных праграмаў,—як доказ асаблівай прыхільнасьці і ўступлівасьці адносна да Нямеччыны.

Але Нямеччына неяк не сьпяшаецца скарыстаць з дабрадзействаў Лігі. Нямеччына зусім не падала і, як відаць, ня зьбіраецца падаваць „прашэньне“ аб прыняцьці ў Лігу…

Кожнаму ясна, што ўваход Нямеччыны ў Лігу роўны поўнай згодзе яе на ўсе „дабрадзействы“ адначасна і Вэрсальскага Трактату…

У справе разаружаньня Нямеччыны англійскі прэм‘ер заявіў, што саюзьнікі гэтую справу разважаць вельмі скора…

З гэтага ясна, каму выгадней, каб Немцы ўвайшлі ў Лігу…
