# Нямецка-польскі канфлікт

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/niamiecka-polski-kanflikt/
- Published: 1924-05-18T18:45:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:50:58+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-german-polish-conflict.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/nyemyetsko-polskiy-konflikt.md

> Бэрлін пратэстуе нотай супраць гвалту над немцамі на Горным Шлёнску. Варшава адказвае, што ніякіх надзвычайных мераў не патрэбна: Канстытуцыя і так бароніць усіх жыхароў.

![Нямецка-польскі канфлікт](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-643-1024x585.webp)

Нямецкі ўрад прыслаў польскаму ноту пратэсту, у якой паказывае на гвалты і шкоды, якія прычынены на Горным Шлёнску польскай палітыкай нямецкім грамадзянам. Нота просіць польскі ўрад прыняць меры, каб перасьцярагчы грознае палажэньне на Шлёнску; у праціўным разе складае ўсю адказнасьць за шкоды і крыўды на польскі ўрад.

Польскі ўрад на гэтую ноту адказаў, што ня бачыць патрэбы прынімаць якіясь надзвычайныя меры; што жыцьцё і маемасьць усіх асоб, жывучых у Польшчы, добра загварантаваны польскай Канстытуцыяй і што шлёнскія ўлады захоўваюцца „сьцісла паправу і легальна”…

Як далей разьвернецца канфлікт, няведама.
