# Новы прэзыдэнт Французскай Рэспублікі

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/novy-prezydent-francuzskaj-respubliki/
- Published: 1924-06-21T19:30:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:37:09+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/new-president-french-republic.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/novyy-prezident-frantsuzskoy-respubliki.md

> Нацыянальны сход Францыі абрала прэзыдэнтам старшыню Сэнату Думэрга. Ён абыйшоў Пэнлевэ, бо за яго прагаласавалі і правіца, і сэнатары.

![Новы прэзыдэнт Французскай Рэспублікі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1321-1024x585.webp)

13-га гэтага месяца на Нацыянальным Сабраньні (злучанае паседжаньне Парляманту і Сэнату) новым прэзыдэнтам Францыі выбралі новаабранага старшыню Сэнату п. Думэрга.

З двух канкураваўшых кандыдатаў: Пэнлевэ і Думэрга — першы, як больш радыкальны прадстаўнік тэй-жа лявіцы, сабраў толькі 309 галасоў лявіцы; за другога, як менш „няпрыемнага“ і да таго маючага вялікшае палітычнае дазнаньне, галасавала і правіца, а таксама, як за старшыню свайго, ўвесь Сэнат, і ён атрымаў 515 галасоў.
