# Новы старшыня францускага Сэнату

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/novy-starshynia-francuskaha-senatu/
- Published: 1924-06-26T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-11-11T01:46:54+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/new-president-french-senate.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/predsedatel-frantsuzskogo-senata.md

> Старшынёй Сэнату абраны дэ-Сэльв, і гэта, на думку газэты, звужае межы палітычнай амністыі, якую рыхтуе Эрыо. Пад ёй не апынуцца асуджаныя за здраду.

![Новы старшыня францускага Сэнату](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6155-1024x585.webp)

На месца выбранага за Прэзыдэнта Рэспублікі Думэрга старшынёй французскага Сэнату выбраны дэ-Сэльв. Выбар дэ-Сэльва ў пэўным сэнсе абмяжоўвае перамогу лявіцы. Можна думаць, што Сэнат пад кіраўніцтвам новага старшыні паставіць значна вузейшыя межы праектаванай Эрыо палітычнай амністыі, выключыўшы з яе засуджаных „за здраду дзяржавы“: вядомага немцафіла Кайо і іншых. Якраз дэ-Сельв калісь, у часе вайны, разам з Клемансо і Пуанкарэ дабіўся раскрыцьця ўсей „здрады“…
