# Падпал казённых дроў

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/padpal-kazionnych-drou/
- Published: 1924-05-18T17:40:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:51:25+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/arson-of-state-owned-firewood.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/podzhog-kazyonnykh-drov.md

> Пры чыгунцы паміж Бельскам і Гайнаўкай згарэлі складзеныя дровы — каля 30 кубамэтраў. Сьледзтва ўстанавіла, што падпалілі іх мясцовыя банды.

![Падпал казённых дроў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-549-2-1024x585.webp)

„Dzien. Wil.” піша:

„У начы з 3 на 4 мая г. г. паміж станцыямі Бельск і Гайнаўка машыніст праяжджаўшага пасажырскага поезду заўважыў, што зложаныя пры чыгунцы дровы гараць. Высланая ўраз-жа чыгуначная пажарная дружына затушыла пажар. Згарэла каля 30 кубічных мэтраў дроў. Пачатковае сьледзтва выявіла, што пажар узьняўся ад падпалу, зробленага бандамі, што бадзяюцца ў гэтых ваколіцах”.
