# Палітыка і эканомія

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/palityka-i-ekanomija/
- Published: 1924-05-18T18:10:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:41:21+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/politics-and-economy.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/politika-i-ekonomika.md

> Польскі эканаміст Кемпнэр у „Kurjer Poranny” даводзіць, што замежныя рынкі мераюць польскую валюту і тым, як Варшава абыходзіцца з нацыянальнымі меншасьцямі. Газэта дадае: правы меншасьцяў даўно запісаныя — на паперы.

![Палітыка і эканомія](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-531-3-1024x585.webp)

Пад гэткім загалоўкам выдатны польскі эканаміст, Ст. А. Кемпнэр, друкуе цікавую стацьцю ў „Kur. Por.”, у якой выясьняе, што справа ўстанаўленьня курсу новае польскае валюты на сусьветным рынку ў надта вялікай меры залежыць ад… польскіх адносінаў да „нацыянальных меншасьцяў”!

„Апрача нячысьленых выняткаў францускіх газэт, загранічная эканамічная прэса, якая заклікае апінію сьвету да міра, гуманітарызму, спыненьня сварак, — даводзе, што быццам аднэй з перашкодаў у гэтым зьяўляецца дражнючая ў нацыянальных справах палітыка Польшчы”.

Так кажа Кемпнэр. І далей прыводзе цікавыя заявы замежных газэт:

„Вось, паміж іншым, чытаем, што Польшча дала доказ, што мае ў роўнай меры, як матэрыяльную, так і інтэлектуальную сілу, каб адыграць выдатную ролю ў сям’і культурных народаў, але ня выявіла яшчэ даволі маральных сілаў. Палітыка шовінізму, палітыка, якая ўзьдзела аброць на разьвіцьцё народаў, што злучаны з польскай дзяржавай, ня толькі шкодна для ўнутранае спайкі дзяржавы, але і вонках вытварае пабуджэньне для міжнародных антаганізмаў. А гэта не пазваляе яшчэ мець поўнае даверые да аздараўленьне скарбу, якое таксама павінна грунтавацца на падставах унутранага міру”.

Вось, чаму п. Грабскі пачаў рабіць від, што займаецца разьвязаньнем пытаньня аб „меншасьцях”. На наш пагляд, пытаньне гэтае даўно разьвязана… на паперы: у вэрсальскім трактаце аб правох „меншасьцяў” і ў польскай канстытуцыі. І ўсе сучасныя нарады прадстаўнікоў улады з польскімі партыйнымі дзеячамі толькі лішні раз падцьвярджаюць, што ні трактату, ні канстытуцыі п. Грабскі дзяржацца ня зьбіраецца. Сусьветнае-ж біржы гэтымі нарадамі супакоіць хіба ня ўдасцца…
