# Пан Пуанкарэ і п. Мільеран

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/pan-puankare-i-p-miljeran/
- Published: 1924-05-22T19:00:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:42:22+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/mr-poincare-and-mr-millerand.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/gospodin-puankarye-i-g-milyeran.md

> Пасьля выбараў у Францыі лявіца хоча прымусіць да адстаўкі і прэзыдэнта Мільерана — адмаўляючыся ад яго прапаноў аб утварэньні ўраду.

![Пан Пуанкарэ і п. Мільеран](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-732-1024x585.webp)

Выбары ў Францыі ня толькі ўжо фактычна звалілі Пуанкарэ, але няўхібна выклікаюць адстаўку і самога прэзыдэнта Мільерана.

Левая прэса зусім слушна піша, што, калі прэзыдэнт не захаваў у барацьбе абедзьвюх старон належнай яго вышэйшаму пасту безстароннасьці, а наадварот — рашуча стануў на бок „нацыянальнага блёку“, дык павінен адчуць на сабе ўсе пасьледзтвы паражэньня сваей стараны… Каб змусіць прэзыдэнта да адстаўкі, лявіца мае ўжыць такой тактыкі: усе кандыдаты лявіцы, якім п. Мільеран запрапануе, пад пэўнымі варункамі, ствараньне габінэту, будуць рашуча адкідаць гэтыя варункі…

Гэткім чынам п. Мільеран павінен будзе зыйсьці са сцэны, як і п. Пуанкарэ…
