# Пяты выпуск Віленскае Беларускае Гімназіі

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/piaty-vypusk-vilienskaje-bielaruskaje-himnazii/
- Published: 1924-06-21T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:39:53+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/vilnia-belarusian-gymnasium.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/pyatyy-vypusk-vilenskoy-belorusskoy-gimnazii.md

> У Віленскай Беларускай Гімназіі скончыліся выпускныя экзамены, і яе пятым выпускам стала дзевятнаццаць матурыстаў. Падана іх склад па веры і нацыянальнасьці, а таксама лічбы за ўсе пяць гадоў.

![Пяты выпуск Віленскае Беларускае Гімназіі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1359-1024x585.webp)

Выпускныя экзамены ў Віленскай Беларускай Гімназіі скончыліся. З агульнае лічбы 22 вучняў восьмае клясы дапушчаны былі да экзаменаў 20. Вытрымалі экзамены 19.

Склад нашых матурыстаў быў сёлета гэтакі: хлапцоў—6, дзяўчат—13. Па веры: 10 праваслаўных, 1 каталік, 7 юдэйскае веры, 1 лютаранін. Па нацыянальнасьці: беларусаў—11, жыдоў—7, іншых—1.

Цікава прасачыць лічбу матурыстаў гімназіі за мінулыя гады:

у 1920 г. скончыла 16, у тым беларусаў 25%  

у 1921 г. „ 42, „ „ 28,5%  

у 1922 г. „ 36, „ „ 28%  

у 1923 г. „ 28, „ „ 50%  

у 1924 г. „ 19, „ „ 58%

За ўсе пяць гадоў скончылі Віленскую Беларускую Гімназію 141 матурыст (59 хлапцоў і 82 дзяўчаты).

У восені для беларускіх матурыстаў мае быць вызначана ўрадовая камісія, якая вытрымаўшым перад ёй дзяржаўны экзамен мае выдаваць атэстаты сьпеласьці, важныя для унівэрсытэтаў у Польшчы. Паміж Гімназіяй і Кураторыумам ідуць перагаворы аб варунках і межах гэтых экзаменаў.
