# Плата за пашу ў казённых лясох

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/plata-za-pashu-u-kazionnych-liasoch/
- Published: 1924-06-21T17:40:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:41:01+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/fee-for-grazing-state-forests.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/plata-za-pastbu-2.md

> Міністэрства земляробства вызначыла, што плата за пашу скаціны ў дзяржаўных лясох ня можа быць вышэйшай за даваенную. Яна не павінна перавышаць двух злотых за галаву ў месяц.

![Плата за пашу ў казённых лясох](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5653-1024x585.webp)

За пасту скаціны ў казённых лясох, згодна з цыркулярам міністэрства земляробства і дзяржаўнае маемасьці (Ministerjum Rolnictwa i Dóbr Państwowych—№ 2569 з 14-га мая 1924 г.) і ранейшымі, плата ня можа быць вышэй за даваенную, пералічаючы з рублёў на злотыя па курсу: 1 руб.=2 зл. 66 гр.,—з тым аднак, каб плата ад галавы скаціны была ня больш 2 зл. у месяц (за цялят да паўгоду—ня больш за 50 гр.).
