# Прамова Рыкава пра ангельска-расейскую канфэрэнцыю

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/pramova-rykava-pra-anhielska-rasiejskuju-kanferencyju/
- Published: 1924-05-22T19:15:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:50:51+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/rykovs-speech-on-the-anglo-russian-conference.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/ryech-rykova-ob-anglo-russkoy-konfyeryentsii.md

> Старшыня Рады Камісараў папярэдзіў, што перамовы з Англіяй нічога не дадуць, калі Лёндан стане на бок сваіх банкіраў. Пра армію ён сказаў: СССР яе скараціў, але якасьць ня зьменшыў.

![Прамова Рыкава пра ангельска-расейскую канфэрэнцыю](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-788-1024x585.webp)

У Маскве на партыйным сабраньні Старшыня Рады Камісараў сказаў прамову, у якой паміж іншым заявіў, што ангельска-расейская конфэрэнцыя ня дасьць памысных рэзультатаў, калі ангельскі ўрад будзе бараніць, як падставу да паразуменьня, жаданьні ангельскіх банкіраў.

Гаворачы аб зброеньнях у Эўропе і магчымасьці вайны, ён сказаў, што ССРР, ня гледзяючы на гэта, зьменшыла лічбу сваей арміі, але ня можа зьменшыць яе якасьці.

ССРР ня можа гэтак азброіць сваей арміі, як гэта робяць Англія і Францыя, але патрапіць зрабіць гэтае лепш, чым Польшча і Румынія.

„А дзеля таго, што дыктатары сучаснай буржуазнай Эуропы ваюць ня самі, але пасылаюць ваяваць, заміж сябе, сваіх слуг, дык маем надзею, што мы гэтых лякаёў нашым войскам разаб’ем“.

(„Kur. Polski“).
