# Прароцтвы Зіноўева

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/praroctvy-zinoujeva/
- Published: 1924-06-30T19:20:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T21:00:32+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Выступаючы ў Маскве на кангрэсе Камінтэрну, Зіноўеў прадказаў, што пасьля дэмакратычна-пацыфісцкага часу надыдзе пара фашызму і рэакцыі. Ён называе левыя ўрады спадарожнікамі буржуазіі і заклікае змагацца з правымі ўхіламі.

![Прароцтвы Зіноўева](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6864-1024x585.webp)

На пятым кангрэсе Камінтэрну ў Маскве Зіноўеў, напомніўшы прароцтвы 4 кангрэсу аб набліжэньні дэмакратычнае пацыфістскае эры ў Эўропе і магчымасьці пераходу ў Англіі ўлады да работніцкае партыі, а ў Францыі—левага блёку,—сказаў:

„Пятаму кангрэсу прыдзецца прарочыць, што на зьмену гэтае эры прыйдзе эра рэакцыі і фашызму“.

Зіноўеў глядзіць на левыя ўрады ў буржуазных гаспадарствах, як на саюзьнікаў буржуазіі—яе левае крыло, і заклікае да барацьбы з ухіленьнямі ўправа сярод некаторых партыяў Інтэрнацыяналу.
