# „Расейская партыя“

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/rasiejskaja-partyja/
- Published: 1924-06-21T17:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:41:07+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/russian-party-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/russkaya-partiya-2.md

> Рэдакцыя атрымала новыя матэрыялы пра ўрадавую задуму зьлепіць у Вільні „расейскую партыю“ з разьлікам адарваць беларускую інтэлігенцыю ад яе роднай культуры. Асобнага чалавека для гэтага запрасілі ў Варшаву.

![„Расейская партыя“](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5646-1024x585.webp)

Мы атрымалі новыя матэрыялы, якія пацьвярджаюць зьмешчаную ў нас вестку аб фабрыкаваньні ўрадовымі кругамі „расейскай партыі“, якая павінна працаваць над адрываньнем беларускіх інтэлігэнтаў, узгадаваных у расейскай культуры.

12 чэрвеня ў міністэрства ўнутраных спраў у Варшаве быў выкліканы з Горадні нейкі Крачкевіч, які тамака быў выпусьціў пару нумароў „полонофільскае“ газэты ў расейскай мове. Гэтаму вось пану і было запрапанавана выдаваць далей ягонную газэціну за грошы ад ураду. Крачкевічу дадзена была асыгноўка на атрыманьне ў Горадні з дзяржаўнае касы некаторае сумы грошы. Аднак, мінітэрства так скупіцца, што кандыдат на „супрацоўніка“ ўраду вельмі вагаецца: ці варта за гэткую драбніцу аддаць сваё імя і свае сілы?
