# Расшыфроўка „Ай Кітаба“

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/rasshyfrouka-aj-kitaba/
- Published: 1924-06-21T18:05:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:40:09+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/deciphering-the-ai-kitab.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/rasshifrovka-ay-kitaba-2.md

> Беларускае навуковае таварыства даслала ў Прагу рукапіс XVI стагодзьдзя, напісаны па-беларуску арабскімі літарамі. Ужо расшыфраваныя старонкі паказваюць, што гэта выключна каштоўны помнік старой пісьменнасьці.

![Расшыфроўка „Ай Кітаба“](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5635-1024x585.webp)

Як мы даведаліся, перасланы Беларускім Навуковым Таварыствам у Прагу дзеля расшыфроўкі рукапіс „Ай Кітаб“ (Сьвятая кніга), напісаны па-беларуску арабскімі літэрамі (канец XVI ст.), расчытываецца пад кіраўніцтвам арабіста праф. Ружычкі, пры ўчасьці праф. д-ра Таўэра і Янкі Станкевіча.

Дагэтуль расшыфраваны (перапісаны на лацінскія літары) 25 старонак рукапісу. З гэтага ўжо можна зрабіць вывад, што „Ай Кітаб“ з боку мовы зьяўляецца найцікавейшым памятнікам нашага старадаўнага пісьменства. Расчытаньне яго шмат дапаможа навуковым дасьледам аб беларускай мове.
