# Разстрэл 19-летняга камуніста

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/razstrel-19-lietniaha-kamunista/
- Published: 1924-05-25T19:20:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:51:35+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-execution-of-a-19-year-old-communist.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/rasstryel-19-lyetnyego-kommunista.md

> Газэта „Robotnik“ абураецца тым, што польскі ваенны суд расстраляў дзевятнаццацігадовага камуніста з Лодзі, пакуль Вечоркевіч і Багінскі былі памілаваныя. Левыя ўнеслі ў Сойм інтэрпэляцыю.

![Разстрэл 19-летняга камуніста](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-919-1024x585.webp)

Газета „Robotnik“ вельмі востра нападае на Польскі ўрад за разстрэл па прыгавору ваеннага-палявога суда 19-летняга Энгеля, сябры саюзу камуністычнае моладзі ў Лодзі, які забіў правакатара Лучака, „конфідэнта“ палітычнае паліцыі.

Прэзыдэнт Войцеховскі, пасьля нарады з міністрам унутраніх спраў, Выгановскім, адкінуў просьбу аб памілаваньні. Гэта зварачае на сябе асаблівую ўвагу з прычыны памілаваньня Вечоркевіча і Багінскага…

У Сойм унесены левымі партыямі інтэрпаляцыі ў справе растрэлу непаўналетняга хлапца.
