# Школы ў Менску і Менскім павеце

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/shkoly-miensku-mienskim-paviecie/
- Published: 1924-06-21T17:10:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:41:58+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/schools-minsk.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/shkoly-v-minske.md

> У Менску цяпер 38 школ, у павеце 224, і амаль усе яны беларускія. Падаюцца лічбы па вучнях, настаўніках, мове навучаньня і школьных надзелах зямлі.

![Школы ў Менску і Менскім павеце](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5679-1024x585.webp)

У Менску цяпер ёсьць 38 школ з агульным лікам вучняў 11.339 чал. З гэтага ліку поўных сямёхгодак ёсьць 17 і няпоўных—21.

Пэдагагічнага пэрсаналу ў школах Менску ў гэтым годзе таксама больш, чым у мінулым годзе: год назад тут было 451 пэдагог і 96 тэхнічных працаўнікоў, цяпер жа ёсьць 503 пэдагогі і 100 чал. тэхнічнага пэрсаналу.

Настаўнікаў па фізычнай культуры ў школах ёсьць 32 чал.

Па павету цяпер налічваецца ўсіх школ 224 з агульным лікам вучняў 13925 чал. і настаўнікаў 335 чал.

З гэтага ліку ёсьць у поўных сямёхгодках з лікам вучняў 1428 і настаўнікаў 48 ч.

Па мове, на якой вядзецца выкладаньне лекцыяў, школы складаюцца з гэткіх: 197 беларускіх (вучняў—12774 чал.), 5 польскіх, 4 жыдоўскіх.

Усе школы, за выключэньнем школ Узьдзенскай воласьці, надзелены зямлёй ад 3 да 5 дзесяцін, пры некаторых школах ёсьць таксама і сады.
