# Сярод царкоўнікаў

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/siarod-carkounikau/
- Published: 1924-06-28T17:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-08T23:15:28+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Абнаўленцкая царква БССР на зьезьдзе ў Магілёве стварыла ўласны сынод на чале з мітрапалітам Сэрафімам і заклікала вернікаў скончыць з „ціханаўшчынай“, якая, на яе думку, нашкодзіла царкве.

![Сярод царкоўнікаў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6734-1024x585.webp)

Зьезд прадстаўнікоў абнаўленцкай царквы БСРР, які адбыўся ў Магілёве, на апошнім пасяджэньні пастанавіў заснаваць вобласнае ўпраўленьне пад назваю Беларускага царкоўнага сыноду.

У склад сыноду выбраны 7 сяброў, з мітрапалітам Сэрафімам на чале.

З мэтаю намечаньня новых шляхоў далейшага царкоўнага жыцьця ў Беларусі, сынод выпусьціў да „ўсяе паствы“ адозву, у якой заклікае „пакончыць як найхутчэй з „ціханаўшчынай“, пусьціўшай на Беларусі глыбокія караньні па віне мітрапаліта Мэлхісэдэка“.
