# Тураў, Мазырскага пав.

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/turau-mazyrskaha-pav/
- Published: 1924-06-21T17:05:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:42:51+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/turau-mazyr-district-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/turov-mozyrskogo-uezda-2.md

> У Тураўскай воласьці працуюць 17 пачатковых школ і адна сямігодка, але падручнікаў і нагляднага навучаньня ня стае. Культурна-асьветная праца ў Турава вядзецца без пляну, але ёсьць тэатар, клюб і хата-чытальня.

![Тураў, Мазырскага пав.](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5685-1024x585.webp)

У Тураўскай воласьці маецца 18 школ: 17 пачатковых, 1 сямёхгодка. Адна з ліку школ воласьці—Хлупінская—не працуе за звальненьнем настаўніка.

Лік вучняў у пачатковых школах—872, у сямёхгодцы—350.

Становішча сельскіх школ здавальняючае: падручнікамі школы забясьпечаны на 70 проц. (сямёхгодка ў гэтых умовах стаіць горш), сродкі нагляднага навучэньня ў школах ёсьць, хаця й не багата.

Што датычыць культурна-асьветнай працы ў месьце Турава, то такая вялася без асаблівага пляну й насіла прыпадковы характар. У Турава істнуе тэатар, клюб і хата-чытальня.
