# У Менску рыхтуюцца да друку

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/u-miensku-rychtujucca-da-druku/
- Published: 1924-06-21T16:40:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:43:22+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/prepared-for-print-minsk.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/minske-gotovyatsya-pechati-2.md

> У Менску рыхтуюць да друку нарысы па гісторыі беларускага мастацтва і хрэстаматыі па гісторыі Беларусі. Выданьне хрэстаматыяў зойме каля трох гадоў.

![У Менску рыхтуюцца да друку](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5706-1024x585.webp)

Гісторыя беларускага мастацтва. Выкладчык гісторыі беларускага мастацтва ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце М. М. Шчакаціхін напісаў „Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва“, якія абхопліваюць час з дванаццатага па семнаццатае стагодзьдзе.

„Нарысы“ маюць выйсьці ўвосень г. г. кніжкаю каля 15 друкаваных аркушаў з больш чым сотняю ілюстрацыяў.

Хрэстаматыя па гісторыі Беларусі. Сацыяльна-гістарычная сэкцыя Інбелкульту занялася складаньнем хрэстаматыі па гісторыі Беларусі. У яе ўвойдуць крывіцы па гісторыі Беларусі з 8-9 веку па 1924 г.

Мае быць выпушчана пяць томаў па 10—15 друкаваных аркушаў кожны. У склад рэдакцыйнай калегіі па гэтай справе абраны Пічэта, Дыла і Друшчыц.

Складаньне і выданьне ўсяе хрэстаматыі зойме каля трох гадоў.
