# Усё яшчэ „пад наглядам паліцыі“

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/usio-jashche-pad-nahliadam-palicyi/
- Published: 1924-06-08T19:15:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T21:02:49+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/still-under-police-supervision.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/vsyo-yeshchyo-pod-nadzorom-politsii.md

> Нямеччына па-ранейшаму пад апекай Антанты: хоць урад зьмяніўся, камісія патрабуе ад Бэрліну лікваідаваць паліцыю і перадаць зводкі аб ваенных запасах.

![Усё яшчэ „пад наглядам паліцыі“](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1086-1024x585.webp)

Ня гледзячы на зьмены ўраду Антанты, Нямецкая Рэспубліка ўсё яшчэ ня можа вызваліцца з паліцэйскай апекі Антанты. Вось якія дамаганьні ў галіне „ваеннага кантролю“ выслала толькі Рада антанцкіх паслоў да нямецкага ўраду: 1) рэарганізацыя паліцыі, 2) рэфармаваньне прадукцыі ваенных матэрыялаў, 3) выдача лішняга ваеннага матэрыялу, 4) прадстаўленьне дакумэнтаў адносна запасаў гэтых матэрыялаў за ўвесь час ад вайны і 5) забарона ўсякага прывозу і вывазу гэтых матэрыялаў і т. п.
