# Водгукі 1-га мая ў Горадні

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/vodhuki-1-ha-maja-u-horadni/
- Published: 1924-05-18T19:45:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:41:38+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/echoes-of-the-1st-of-may-in-hrodna.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/otkliki-1-maya-v-grodno.md

> Гарадзенскія работнікі выйшлі на маёвы паход з 21 чырвоным штандарам. Пасол Сымон Рак-Міхайлоўскі вітаў іх ад беларускіх сацыялістаў, а паліцыя кідалася на дэманстрантаў са штыхамі і правяла арышты.

![Водгукі 1-га мая ў Горадні](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-629-1024x585.webp)

Маёвае сьвята пачалося вельмі ўрачыста. У работніцкім паходзе нясьлі 21 чырвоных штандараў клясавых прафэсіянальных саюзаў. У часе паходу ўсьцяж адбываліся сутычкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй.

Прамаўлялі: старшыня Рады праф. саюзаў Мазуркевіч, нейкі прадстаўнік прэсы, які вызваў абурэньне пахвальбой Пілсудскага, пасьля беларускі пасол Сымон Рак-Міхайлоўскі, які прывітаў сабраных ад імя сацыялістычных паслоў Белар. Пасольскага Клюбу і быў горача вітаны гарадзенскімі работнікамі. У часе прамовы чацьвертага прамоўцы, Грабоўскага, прадстаўніка саюза работнікаў па абработцы дрэва, паліцыя разагнала веча.

З Брыгідзкае вуліцы проці дэманстрантаў выскачыў атрад паліцыі з штыхамі на вінтоўках, як у атаку.

Не абыйшлося без арыштаў. Арыштаваны два работнікі саюза спажывецкага, адзін — работнікаў па дрэву (Міхал Сементкоўскі), адна работніца з фабрыкі Шэрашэўскага, ды адзін невядомы.
