# Водгукі французскага пратэсту

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/vodhuki-francuzskaha-pratestu/
- Published: 1924-06-21T18:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:38:30+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/echoes-french-protest.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/otkliki-frantsuzskogo-protesta.md

> Румынскі прафэсар і французскі адвакат, наведаўшы польскія вастрогі, хвалілі іх лепшымі за французскія. Газэта іранічна заўважае, што палітычныя вязьні тут думаюць інакш.

![Водгукі французскага пратэсту](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1341-1024x585.webp)

Хаця і спозьніліся значна, але знайшліся ўсё-ж такі абаронцы гонару польскіх вастрогаў,—і ня толькі з саюзнай Румыніі, але і з саюзнай Францыі.

Быўшы госьць нашай Вільні на зьезьдзе польскіх юрыстаў, румынскі прафэсар Тэодорэску, сьцьвярджае, што ён аглядзеў усе 4 вастрогі Варшавы і Вільні—і нідзе ўва ўсей Эўропе ня бачыў нічога роўнага польскім вастрогам па комфорту і далікатнаму адношаньню да вязьняў!.. — Ніводзін з палітычных вязьняў ня скардзіўся яму, пану прафэсару, ні на што!..

Другі адвакат польскіх вастрогаў і адначасна — Парыжскага Апэляцыйнага Суду, п. Гарсон, таксама сябра віленскага зьезду юрыстаў і таксама аглядаўшы варшаўскія і віленскія вастрогі, піша коратка, але моцна, што польскія вастрогі—лепшыя навет за французскія!.. Можа п. Гарсон забыўся яшчэ дадаць,—французскія на акупаванай нямецкай тэрыторыі?..

А каб так абодвым панам давялося паспытаць на сябе „гасьціннасьці гэтых вастрогаў“?…
