# Выбары ў Нямеччыне: лічбы

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/vybary-u-niamiechchynie-lichby/
- Published: 1924-05-22T18:55:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:42:27+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/elections-in-germany-the-figures.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/vybory-v-gyermanii-tsifry.md

> 23 з паловай мільёны галасоў: сацыял-дэмакраты страцілі 81 мандат, нацыяналісты і камуністы выйгралі, а Цэнтр аддаў 7 мандатаў.

![Выбары ў Нямеччыне: лічбы](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-735-1024x585.webp)

Пры выбарах у нямецкі рэйхстаг пададзена галасоў 23 з паловай мільёны. Тэўтонская партыя атрымала 1.900.000 галасоў, нямецк. нацыянальная партыя 4.600.000, дэмакраты — 1.600.000, партыя цэнтру — 3.200.000, сацыял-дэмакраты — 5.000.000, камуністы — 3.600.000, гановэрская партыя — 240.000 і дробныя партыі — 700.000. Такім чынам сацыял-дэмакраты страцілі 81 мандат; буржуазныя партыі, што імкнуцца да аднаўленьня манархіі, і нацыяналісты выйгралі 28 мандатаў; народная партыя страціла 1/3 мандатаў; цэнтр страціў 7 мандатаў, якія перайшлі да камуністаў. Па лічбе мандатаў камуністычная партыя займецца ў рэйхстагу чацьвертае мейсца.
