# Заява п. Эрыо журналістам

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/zajava-p-eryo-zhurnalistam/
- Published: 1924-06-21T19:20:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:37:33+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/statement-of-mr-herriot.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/zayavlenie-g-errio.md

> Новы французскі прэм'ер расказаў прэсе, што запрасіў у ўрад генерала Ноле, які добра ведае сытуацыю ў Нямеччыне. Ён абяцае падтрымліваць нямецкую рэспубліку і строга ставіцца да нямецкіх нацыяналістаў.

![Заява п. Эрыо журналістам](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1326-1024x585.webp)

Прымаючы прадстаўнікоў прэсы, новы прэм'ер Эрыо заявіў, што запрасіў да габінэту ген. Ноле, як найляпей ведаючага палажэньне ў Нямеччыне. Немцы маняцца і цяпер зрабіць так, як калісь зрабілі пасьля міру ў Тыльжы (гэта значыць, выгнаць аружнай сілай французаў… з помачай Расеі). „Мой урад будзе вясьці прыхільную палітыку да нямецкай дэмакратыі, падтрымае маладую рэспубліку, але адносна да нямецкага нацыяналізму і рэакцыі выступіць з бязумоўнай суровасьцяй“.
