# Закон аб урадовай мове

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/zakon-uradovaj-movie/
- Published: 1924-06-26T18:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-11T01:49:19+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/law-official-language.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/zakon-o-gosudarstvennom-yazyke.md

> Па чутках, міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праект, які дазволіць карыстацца ўкраінскай, беларускай, расейскай і літоўскай мовамі ў дзяржаўных установах. Аўтар сумняваецца, што Сойм яго прыме.

![Закон аб урадовай мове](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6136-1024x585.webp)

„Роботнік“ падае, быццам мін. унутр. спраў апрацавала праект аб праве карыстацца няпольскай мовай у аднасінах да ўрадовых установаў. Гэты праект прадбачыць правы украінскай, беларускай, расейскай і літоўскаў мовы на „ўсходніх абшарах Польшчы“ і быццам у хуткім часе будзе ўнесены ў Сойм…

Можа ў Сойм і будзе ўнесены, асабліва, калі ўрад атрымае поўную гарантыю, што яго „народовай большасьцю“ праект будзе аткінуты. Цікава ў гэтых пералічаных мовах меншасьцяў адсутнасьць нямецкай і жыдоўскай…
