# Зьняцьце канфіскацыі Krynicy

- URL: https://syn.by/historya/arkhivy/zniaccie-kanfiskacyi-krynicy/
- Published: 1924-06-28T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:53:11+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/lifting-confiscation-krynica-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/snyatie-konfiskatsii.md

> Суд адмяніў арышт, які віленскі камісар наклаў на дзевяты нумар беларускай часопісі. Шкоды рэдакцыі і чытачам ніхто не вернецца кампэнсаваць, а зьняцьце сталася пасьля пасольскай інтэрпэляцыі.

![Зьняцьце канфіскацыі Krynicy](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6710-1024x585.webp)

Арышт, наложаны Камісарам Ураду на м. Вільню, Вімбарам, на № 9 беларускае часопісі „Krynica“, зьняты судом. Як бачым, пан Камісар у сваім процібеларускім запале „перабаршчыў“, калі нават суд быў прымушаны скасаваць ягоную пастанову.

Аднак, шкоды, зробленае Рэдакцыі „Krynicy“ і чытачом гэтае газэты, ніхто вярнуць ня збіраецца….

Цікава, што канфіскацыя зьнята з № 9 „Krynicy“ пасьля інтэрпэляцыі аб гэтым беларускіх паслоў у Сойме!
