# Увазе пчаляроў

- URL: https://syn.by/historya/reklyama/uvazie-pchaliarou/
- Published: 1924-06-13T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-10-24T21:02:46+00:00
- Section: Рэкляма
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/advertisements/to-the-attention-of-beekeepers.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/reklama/vnimaniyu-pchyelovodov.md

> У ліпні пад Вільняй пачнуцца кароткія курсы па пчалярстве за тры злотыя. Аўтар хваліць мясцовую пасеку і раіць асвоіць амэрыканскія вульлі, лепшыя за старыя калоды.

![Увазе пчаляроў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1260-1024x585.webp)

21-га чэрвеня г. г. ў Кальварыі Ерузалімскай, каля Вільні, ў пасецы К. Шалькевіча пачнуцца 8-дзённыя пчалярскія курсы, даступныя для кожнага, бо плата ўсяго 3 злоты. Абоймуць яны ўсенькую гаспадарку ў вульлі амэрыканскім з надстаўкамі (Дадана), выраб вузы, г. зн. штучных плястраў, і гадоўлю мядадайных расьлінаў.

— Пасека Шалькевіча вартая абгляду. Лад, парадак і вялікая любоў да свайго дзела кідаюцца ў вочы на кожным кроку; а курсы нашым дамарослым пчаляром могуць прынясьці вялікую карысьць і паказаць на практыцы, якую перавагу маюць вульлі амэрыканскія з надстаўкамі над усялякімі: Лявіцкага, варшаўскімі і т. д. а тымбольш над калодамі „стаякамі“ і „ляжакамі“, каторыя ўжо сьмела маглі заняць месца ў музэях старажытнасьцяў.
