# Збор на карысьць беларускае школы ў Наваградчыне

- URL: https://syn.by/historya/reklyama/zbor-na-karysc-bielaruskaje-shkoly-u-navahradchynie-2/
- Published: 1924-05-25T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:55:30+00:00
- Section: Рэкляма
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/advertisements/collection-in-aid-of-the-belarusian-school-in-the-navahrudak-region.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/reklama/sbor-v-polzu-byelorusskoy-shkoly-v-novogrudkye-2.md

> Таварыства беларускае школы ў Наваградку праводзіць 5 чэрвеня збор ахвяр на пачатковую і сярэднюю школу і просіць дапамогі ўсіх, хто спачувае беларускаму школьніцтву.

![Збор на карысьць беларускае школы ў Наваградчыне](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-954-1024x585.webp)

5 чэрвеня 1924 г. адбудзецца ў Наваградку збор ахвяр на карысьць „Таварыства Беларускае Школы пачатковай і сярэдняй у Наваградку“. Эмблемай будзе малюнак „Васілька“ з адпаведным напісам. Збор арганізоўваецца прэзыдыумам Рады памянёнага Таварыства.

Уважаючы на цяжкае палажэньне беларускага прыватнага школьніцтва, заклікаюцца Наваградчане да гарачага ўдзелу ў зборы і да шчодрых ахвяр на разьвіцьцё беларускае школы.

Надсыланыя Т-ву ахвяры з другіх паветаў і мейсцаў будуць прыймацца з глыбокай удзячнасьцю.

Усе спачуваючыя беларускаму школьніцтву запрашаюцца адгукнуцца ў гэты дзень 5. VI. 24 г. на карысьць Т-ва Беларускае Школы ў Наваградку.
