# Ад Рэдакцыі: на тры мільёны беларусаў — адна газэта

- URL: https://syn.by/historyja/ad-redakcyi/ad-redakcyi-na-try-miljony-bielarusau-adna-hazeta/
- Published: 1924-05-18T16:50:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:51:12+00:00
- Section: Ад рэдакцыі
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/from-the-editors/from-the-editors-one-newspaper-for-three-million-belarusians.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/ot-redakcii/ot-ryedaktsii-na-tri-milliona-byelorusov-odna-gazyeta.md

> Пасьля зачыненьня „Змаганьня” і „Голасу Беларуса” беларусы ў Польшчы засталіся з адной газэтай на роднай мове — і тая лацінкай. Рэдакцыя новага выданьня просіць чытачоў падтрымаць яго грашыма.

![Ад Рэдакцыі: на тры мільёны беларусаў — адна газэта](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-579-2-1024x585.webp)

Ужо дзьве беларускія часопісі — „Змаганьне” і „Голас Беларуса” — зачынены сёлета ўладаю, і ў гэты мамэнт на ўсе тры міліёны беларусаў, што апынуліся пад уладай Польшчы, выходзіць толькі адна газэта па беларуску: „Krynica”. Але „Krynica” друкуецца лацінскімі літэрамі, дык і даступна толькі для тых беларусаў, якія ўмеюць чытаць лацінікай. Усе-ж тыя, што ня ведаюць лацінікі, асталіся бяз газэты ў роднай мове.

Пасьля зачыненьня „Голаса Беларуса” група беларускіх пісьменьнікаў рабіла захады, каб гэтую нястачу неяк запоўніць. Аднак, тутэйшая ўлада запратэставала проці назову газэты, які быў праектаваны. Дзеля гэтага прайшло больш, чым сьлед, часу, пакуль наладзілася гэтая наша часопісь.

Імкнучыся выпускаць газэту магчыма часьцей, Рэдакцыя будзе выпаўняць гэта ў меру сваіх грашовых магчымасьцяў. Дзеля гэтага заклікаем грамадзянства падтрымаць нас грашыма, каб беларуская прэса не замірала, а ўсё буйней разрасталася.
